Вход
Логин:


Пароль: Забыли пароль?


ГлУбОкоЕ РуЛИт

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » ГлУбОкоЕ РуЛИт » Наш Город » Если вас тошнит от БТ


Если вас тошнит от БТ

Сообщений 1 страница 9 из 9

1

Паважаная моладзь! 10 сьнежня пачало працаваць сапраўднае беларускае незалежнае тэлебачанне. Без цэнзуры і афіцыёзу, без вусатага дзядзькі і бээрсээму. Канал спадарожнікавы. Падрабязна чытайце тут: http://www.belsat.eu/

Отредактировано kjp (2008-02-17 21:55:06)

+1

2

Пакуль што тэлеканал працуе на спадарожніку Astra. У хуткім часе ен з'явіцца на Sirius4. Прынамсі стваральнікі Белсату гэта абяцаюць. Для тых, хто не хоча паварочваць сваю "міску" на Астру, можна пампаваць перадачы Белсату вось адсюль: http://belarus-live.tv/index.php?option … mp;id=1472

0

3

kjp написал(а):

Пакуль што тэлеканал працуе на спадарожніку Astra. У хуткім часе ен з'явіцца на Sirius4. Прынамсі стваральнікі Белсату гэта абяцаюць. Для тых, хто не хоча паварочваць сваю "міску" на Астру, можна пампаваць перадачы Белсату вось адсюль: http://belarus-live.tv/index.php?option … mp;id=1472

оч интересный сайт , много хорошего главное правдивого видео , было оч интересно посмотреть видео с акцыи предпринимателей и многое другое

0

4

Даже я В таком совершенстве не владею белорусским языком. Особенно насмешило слово "ПРЫНАМСИ" :lol: .

0

5

Можно ли отписать частоты?
ЧЁрнаЯ БлондинКа
Хорош флудить

0

6

А Я не ФлуЖу Я просто ПИШУ!!!!!!!)))))))))))))))............ :rolleyes:

0

7

Што зрабіць, каб прымаць Белсат TV?

А. У мяне ёсць спадарожнікавая антэна, якая прымае сігнал спадарожніка Astra.

1. Усё проста! 10 снежня а 18:00 па беларускім часе (17:00 польскага часу) уключы тэлевізар і пашукай назву Белсат TV у спісе каналаў.

2. Калі не знойдзеш нас адразу, паспрабуй уключыць аперацыю SCAN, якая актуалізуе спіс каналаў.

3. Дадай Белсат TV да ўлюбёных, каб першая незалежная тэлевізія для Беларусі заўсёды была пад рукой!

Б. У мяне ёсць спадарожнікавая антэна, аднак яна скіраваная на іншы спадарожнік.

1. Гэта таксама проста! Пакруці антэну гарызантальна ўправа і ўлева, знайдзі сігнал Astra.

2. Калі ўпэўнішся, што сярод каналаў ёсць Белсат TV, а якасць прыёму добрая, замацуй антэну. Жадаем прыемна правесці час з нашымі перадачамі.

Практычная парада:

Перастаўляючыся на Astra, ты не мусіш адмаўляцца ад прыёму дагэтуль ужыванага спадарожніка. Дастаткова паставіць яшчэ адну галоўку (канвертар). Дзякуючы дадатковым канвертарам ты можаш прымаць сігнал
нават з некалькіх спадарожнікаў.

3. Калі ў тваёй апаратуры ёсць функцыя аўтаматычнага выбару спадарожніка, табе не трэба варочаць антэну. Дастаткова наставіць параметры: Астра 1 Кr, пазіцыя 19,2° E, палярызацыя H, частата 10773 МГц.

В. У мяне няма абсталявання, а я б хацеў глядзець Белсат.

1. 10 снежня Белсат TV пачынае трансляваць перадачы па спадарожніку Астра. Чым далей на Ўсход, тым слабейшы сігнал Астры, таму варта выбраць іншы, магутнейшы спадарожнік.

2. Каб дайсці да кожнага беларускага дому, ад студзеня 2008 году Белсат TV будуць трансляваць таксама па спадарожніку Sirius. Ён прапануе найбольш бясплатных, некадаваных каналаў на расейскай і
ўкраінскай мовах. Цяпер да іх далучыцца і доўгачаканы спадарожнікавы тэлеканал на беларускай мове.

3. Ужо сёння можна купіць спадарожнікавую антэну і скіраваць яе на магутны Sirius. Памятай, што замацоўваць антэну трэба па тым баку будынку, які апоўдні асвятляецца сонцам – менавіта з гэтага
найцяплейшага пункту на небе да цябе прыйдзе новая тэлевізія Белсат TV.
Для якаснага прыёму правядзі кабель ад антэны да прыёмніка найкарацейшым шляхам, пастарайся, каб ніякія перашкоды (напрыклад, дрэвы) не засланялі антэны. Не вешай талеркі вельмі высока, каб яна не
была на ветры.

4. Пошук і настройка каналу адбываецца гэтак жа, як у выпадку кожнага іншага спадарожніка. Усё гэта можна выканаць самастойна, карыстаючыся тэхнічнай інструкцыяй па абслугоўванні антэны. Калі ў цябе ўзнікнуць
пытанні, з імі можна звяртацца, напрыклад, да прадаўца.

Белсат TV – тваё права выбару!

0

8

KJP-патриот РАДЗИМЫ. Держи +

Отредактировано =НаСтЮша= (2008-03-08 22:36:59)

0

9

Ужо два месяцы тэлеканал "Белсат" можна знайсьці на спадарожніку Sirius-4. Вяшчэнне пачынаецца а 18-й гадзіне штодня. Гэта першы незалежны канал, дзе акрамя нармалёвых навінаў бяз прапаганды можна пабачыць эўрапейскія фільмы, праўда, па-беларуску, шмат музыкі, кліпаў. Нават ідуць прыкольныя мульты аб нашай беларускай рэчаіснасьці пад назвай "Бульбаны". Каб знайсці "Белсат" на сваім прыймачы дастаткова проста запусьціць сканаванне спадарожніка. У сьпісе канал будзе называцца BelsatTV. Калі знайшлі - скажыце знаёмым. Далой БТ! Даеш Белсат!

0


Вы здесь » ГлУбОкоЕ РуЛИт » Наш Город » Если вас тошнит от БТ