Стартуе фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»

Адкрытая грамадская кампанія «Будзьма!» абвяшчае конкурс фотаздымкаў.

Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:

1. «Людзі Беларусі» (асобы і характары нашых суайчыннікаў)
2. «Краіна Беларусь» (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)
3. «Будзьма еўрапейцамі!» (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)

Усе працы павінны мець наступныя звесткі:

імя і прозвішча (па жаданні — нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны.

Прымаюцца фотаздымкі вагой не больш за 1 мегабайт

Фотаконкурс «Будзьма беларусамі!» будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.

Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук

Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы‑пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт‑старонцы wwwbudzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя арыгінальнымі прызамі ад кампаніі «Будзьма!».

У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты «Гран‑пры» конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтэрнэце.

Адрас для дасылкі: razam@budzma.org

Кантактныя тэлефоны: + 375 29 627 35 50, + 375 29 853 55 77

budzma.org